25 лютага на пляцоўцы дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” адбылося святочнае раеннае мерапрыемства “Масленіца”, дзе прысутнічалі навучэнцы Цэнтра, дзяржаўных устаноў адукацыі: “Сярэдняя школа № 7”, “Сярэдняя школа № 39”, “Сярэдняя школа № 41”, а таксама жыхары мікразоны №13. Усе прысутнічыя мелі магчымасць даведацца пра традыцыі і народныя звычаі беларускага народа і проста весела правесці час, а таксама паглядзець цікавае тэатралізаванае дзеянне і прыняць удзел у масленічных гуляннях і пачаставацца смачнымі святочнымі блінамі.
Струновіч В.А., метадыст дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст”г.Магілёва
|