7 чэрвеня 2017 года для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Фартуна» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» прайшло тэматычнае мерапрыемства "Музычная спадчына Беларусi". Дзецi з вялікай цікавасцю падышлі да падрыхтоўкі творчых нумароў. Са сцэны прагучалі вершы на беларускай мове, выконваліся вядомыя беларускія песні і танцы, а таксама пад кіраўніцтвам харэографаў Цэнтра выхаванцы развучылі элементы беларускай полькі.
Дзідзенка В.В., педагог-арганізатар
|